Камісія па пытаньнях Статута

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Suspendisse varius enim in eros elementum tristique. Duis cursus, mi quis viverra ornare, eros dolor interdum nulla, ut commodo diam libero vitae erat.

Абгрунтаваньне і мэта: Камісія неабходна для ўрэгуляваньня канфліктаў пры спрэчных трактоўках дакумэнтаў Каардынацыйнай Рады.

Задачы:

  1. праверка па запыце прапаноў на галасаваньні ў Каардынацыйнай Радзе;
  2. тлумачэньне пунктаў Статута і іншых дакументаў Каардынацыйнай Рады;
  3. збор прапановаў зьменаў у Статут і іншыя дакументы Каардынацыйнай Рады.

Профіль: зьмешаны, пастаянная.

Тэрмін: да канца кадэнцыі Каардынацыйнай Рады ІІІ скліканьня.

Права на вядзеньне вонкавай і ўнутранай перапісцы.

Справаздача: першае Агульнае Паседжаньне кожнага квартала.

Выключныя паўнамоцтвы Камісіі па пытаньнях Статута й іншых унутраных дакумэнтах Каардынацыйнай Рады:

  1. Правяраць на прадмет адпаведнасьці Статуту праекты нарматыўна-прававых актаў, якія распрацаваны іншымі органамі і сябрамі Каардынацыйнай Рады па іх запыце.
  2. Акумуляваць, абмяркоўваць і фармуляваць прапановы па зьмяненьні і дапаўненьні Статута і іншых дакумэнтаў Каардынацыйнай рады.
  3. Прымаць заключэньні аб тлумачэньні палажэньняў Статута або іншых нарматыўна-прававых актаў Каардынацыйнай Рады па запытах кіруючых органаў, камісіяў і фракцыяў Каардынацыйнай Рады.
  4. Прымаць заключэньні па сытуацыях, якія патрабуюць экспэртызы на адпаведнасьць нарматыўна-прававым актам Каардынацыйнай Рады па запытах кіруючых органаў, камісіяў і фракцыяў Каардынацыйнай Рады.

Накіраваць зварот

Мы пастараемся як мага хутчэй адказаць на ваш зварот. Каб атрымаць зваротную сувязь калі ласка пазначце кантакт для сувязі.

Thank you! Your submission has been received!
Oops! Something went wrong while submitting the form.
Пошта
Інфармацыйная падтрымка:
Прэс-служба:
[email protected]