Другою віцэ-спікеркай КР трэцяга склікання стала Лізавета Пракопчык!

Апублікавана:

Дэлегатка Каардынацыйнай Рады ад фракцыі «Моладзевы Наступ» Лізавета Пракопчык абраная другою віцэ-спікеркай КР.

У галасаванні ўдзельнічалі 47 з 79 дэлегатаў.

Лізавета Пракопчык атрымала 41 голас «за», пры 2 «супраць» і 4 «устрымаліся», што сведчыць пра высокі давер і падтрымку яе пазіцыі ды каштоўнасцяў.

Лізавета мае досвед у грамадскай дзейнасці і  прадстаўляе інтарэсы моладзі.

Жадаем Лізавеце натхнення, мудрасці і сілы быць моцным голасам перамен!