Каардынацыйная рада прыняла Рэзалюцыю: "Аб прызнанні інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі"

26 лютага Каардынацыйная рада III склікання прыняла рэзалюцыю аб прызнанні інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі.
Асноўныя палажэнні дакумента:
✅ Прызнаны факт інтэрвенцыі РФ у Беларусь, якая працягваецца з 1996 года
✅ Лукашэнка прызнаны захопнікам улады пасля антыканстытуцыйнага перавароту 1996 года
✅ Фактычны кантроль РФ над палітычнымі, эканамічнымі і вайсковымі рашэннямі Беларусі
✅ Распрацоўваецца юрыдычная база для тэрміна «гібрыдная акупацыя»
✅ Заклік да міжнароднай супольнасці ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і фінансавых цэнтраў РФ
📢 Чаму гэта важна?
Рэзалюцыя фіксуе залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Крамля і фактычны страту Беларусі суверэнітэту. Гэта першы крок да юрыдычнай ацэнкі дзеянняў Расіі як акупацыйных і да міжнародных ініцыятыў па аднаўленні незалежнасці Беларусі.
Беларусь будзе вольнай!