Рэгламент працы Грамадскага Аргкамітэту па пытаннях правядзення выбараў у прадстаўнічы орган
1. Грамадскі Аргкамітэт па пытаннях выбараў у прадстаўнічы орган (далей ГА) з’яўляецца органам па ўзгадненню пазіцый і дзеянняў паміж рознымі суб’ектамі грамадска-палітычнага поля па правядзенні выбараў у прадстаўнічы орган, вызначэнні яго місіі і паўнамоцтваў.
2. Для эфектыўнага ажыццяўлення сваёй дзейнасці Аргкамітэт можа ствараць адмысловыя працоўныя групы, запрашаць экспертаў, праводзіць даледаванні, апытанні і іншыя дзеянні для высвятлення грамадскай думкі.
3. Аргкамітэт і Упаўнаважаная працоўная група, створаная Офісам СЦ, АПК і КР, незалежныя ў сваіх дзеяннях і не маюць прыярытэту паміж сабой. Для пераадолення магчымых супярэчнасцяў паміж імі ствараецца ўзгадняльная камісія.
4. Аргкамітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць на працягу ўсёй выбарчай кампаніі, да пачатку дзейнасці новага складу прадстаўнічага органу.
5. Пасяджэнні Аргкамітэту праводзяцца два разы на тыдзень альбо па меры неабходнасці.
6. Пасяджэнні Аргкамітэту транслююцца для грамадскасці ў адкрытым доступе.
7. У пасяджэннях Аргкамітэту могуць браць удзел як прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і партый, так і прадстаўнікі СМІ, назіральнікі, прадстаўнікі экспертнай супольнасці.
8. На пасяджэннях Аргкамітэту разглядаюцца пытанні і прапановы, якія былі вызначаны на папярэдніх яго пасяджэннях, альбо былі ўнесены праз працоўны чат Аргкамітэту.
9. Да разгляду на пасяджэннях Аргкамітэту прымаюцца толькі прапановы, якія сфармуляваны пісьмова і абгрунтаваны.
10. Час і форма правядзення чарговага пасяджэння вызначаюцца на папярэдніх пасяджэннях Аргкамітэту альбо праз працоўны чат Аргкамітэту.
11. Падчас пасяджэнняў Аргкамітэту павінны весціся пратаколы пасяджэнняў, у якіх адлюстроўваюцца асноўныя тэзісы з выступаў яго. Выступоўцы маюць права ўносіць карэкціроўкі ў пратакол альбо далучаць тэзісы сваіх выступаў у дадатак да пратаколу. Пратаколы павінны публікавацца не пазней чым праз тры працоўныя дні пасля пасяджэння.
12. Рашэнні па прапановам, якія паступілі на разгляд Аргкамітэту, а таксама змены і дапаўненні да іх прымаюцца альбо не прымаюцца большасцю галасоў. Іншы парадак галасавання па асобным пытанням прымаецца на пасяджэннях Аргкамітэту, калі за яго прагаласавала не менш ⅔ ад складу Аргкамітэту. Кворум для галасавання – не менш за палову ад складу Аргкамітэту. Тэрмін для галасавання – да наступнага пасяджэння Аргкамітэту, альбо да іншай даты, якая вызначаецца на пасяджэннях Аргкамітэту.
13. У галасаванні бяруць удзел толькі ўпаўнаважаныя прадстаўнікі грамадскіх і палітычных аб’яднанняў. Кожнае аб’яднанне, у тым ліку тыя, якія ўваходзяць у Упаўнаважаную працоўную групу, маюць толькі адзін голас. Іншы парадак прадстаўніцтва прымаецца на пасяджэннях Аргкамітэту, калі за яго прагаласавала не менш ⅔ ад складу Аргкамітэту.
14. Усе галасаванні для выключэння злоўжыванняў, праводзяцца ў працоўным чаце Аргкамітэту.
15. Вынікі галасавання даводзяцца да ўсіх чальцоў Аркамітэту, а таксама да Упаўнаважанай працоўнай групы.
01.02.2024